Ушанавалі Міхала Валовіча

У нядзелю, 14 чэрвеня, у вёсцы Парэчча Слонімскага раёна адбылося мерапрыемства па ўшанаванню аднаго з кіраўнікоў паўстання 1830-1833 гадоў супраць Расійскай імперыі Міхала Валовіча і яго 12 паплечнікаў.

Каля памятнага крыжа ў гонар паўстанцаў, які знаходзіцца на парэцкіх могілках, адбыўся імправізаваны мітынг, перад пачаткам якога удзельнікі прачыталі малітву “Ойча Наш”. Мерапрыемства адкрыў слонімскі гісторык і літаратар Сяргей Чыгрын, які распавёў пра змагарны шлях Міхала Валовіча і яго паплечнікаў.

Літаратар і грамадскі дзеяч з Мінска Уладзімір Някляеў дапоўніў Сяргея Чыгрына і выказаў думку, што Міхал Валовіч у свой час быў вялікім рамантыкам, адважным ліцвінам, подзвіг якога заслугоўвае сёння нашай памяці не толькі ў межах Слонімшчыны ці Гарадзеншчыны, але і ўсёй Беларусі.

Пасля Парэчча ўсе ўдзельнікі мерапрыемства завіталі на адну з аграсядзіб Слонімшчыны, дзе працягвалася імпрэза, прысвечаная памяці паўстанцаў 1830-1833 гадоў. Уладзімір Някляеў чытаў свае патрыятычныя вершы, Таццяна Матафонава-Грыневіч спявала песні на словы Максіма Багдановіча, Генадзя Бураўкіна, Уладзіміра Някляева і іншых аўтараў.

1

3

4

5

5

7

Валянціна САЙ.

Фота аўтара.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика