Юныя археолагі вядуць раскопкі

Каля вёскі Талькаўшчына Слонімскага раёна школьнікі гуртка “Юны археолаг”, які створаны на базе Упраўлення адукацыі Слонімскага райвыканкама, пад кіраўніцтвам маладога мінскага археолага Аляксандра Максімовіча вядуць раскопкі гарадзішча.

Па словах Аляксандра Максімовіча, гарадзішча Куроўская гара каля вёскі Талькаўшчына добра захавалася, асабліва яго паглыбленне, якое нагадвае сляды вялізнай зямлянкі з калодзежам у тарцы яе.

Канічная яма глыбінёй больш за тры метры мае ў плане круглую форму. Падобная яма ёсць і побач з гарадзішчам з паўночнага боку. Уваход на гарадзішча, відаць, размяшчаўся з паўднёвага боку, з суседняга селішча.

Найбольш высокі заходні мыс пляцоўкі пачаткова выкарыстоўваўся як гарадзішча-сховішча. На схіле ўзвышша і ля яго падножжа некалі археолаг Леанід Побаль пры шурфоўцы выявіў сляды селішча з ляпной керамікі”.

Раскопкі на Куроўскай гары працягнуцца яшчэ тыдзень.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Валянціна САЙ.

Фота аўтара.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика