Слонімцы пабывалі з візітам у Польшчы

Нядаўна група прадстаўнікоў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл пабывала з адукацыйным візітам у Польшчы.

Слонімскія грамадскія актывісты наведалі горад Беласток, дзе пазнаёміліся з дзейнасцю мясцовых недзяржаўных грамадскіх аб’яднанняў і тым, як функцыянуе мясцовае самакіраванне ў Польшчы, а таксама наведалі рэдакцыю “Беларускае Радыё Рацыя”.

Прадстаўнікі няўрадавых арганізацый Беластоку, сярод якіх былі Малгажата Венцлік (прэзідэнт Фонда Цэнтр Ініцыятыў для Грамадства), Роберт Шчэпанькоўскі (Фонд Цэнтр Ініцыятыў для Грамадства),  Анджэй Сьветлікоўскі (Фонд Soclab, Асацыяцыя Актыўны Мікрараён), Ганна Паўлоўская (Паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта па справах няўрадавых Арганізацый) і ншыя мясцовыя лектары распавялі слонімцам пра дзейнасць грамадскіх аб’яднанняў Беластока, працу мясцовага самакіравання і грамадскі кантроль за дзейнасцю ўлады.

3

Трэба адзначыць, што у адрозненні ад Беларусі ў Польшчы створаны неабходныя ўмовы для шырокага доступу грамадзян да любой публічнай інфармацыі. Напрыклад, працу дэпутатаў Сейма (парламента) альбо дэпутатаў іншых узроўняў можна глядзець анлайн праз інтэрнэт. Рашэнні розных дзяржаўных органаў публікуюцца на вэб-сайтах. Пры неабходнасці любы грамадзянін і нават не грамадзянін Польшчы можа свабодна атрымаць усю неабходную інфармацыю, датычную дзейнасці розных устаноў і чыноўнікаў. Акрамя гэтага, робіцца ўсё, каб больш грамадзян прымала актыўны ўдзел у вырашэнні і абмеркаванні розных грамадска значных пытанняў, планаў развіцця рэгіёну і іншых.

IMG_0408

У адрозненні ад беларускіх, польскія ўлады ўсяляк падтрымліваюць дзейнасць няўрадавых грамадскіх аб’яднанняў. Стварыць і зарэгістраваць грамадскае аб’яднанне ў Польшчы даволі проста.

4

Сістэма мясцовага самакіравання ў Польшчы функцыянуе даволі добра, і ні ў якае параўнанне з беларускай яна не ідзе.

5

Адукацыйны візіт грамадскіх актывістаў Слоніма ў Беласток адбыўся дзякуючы яго арганізатарам — прадстаўнікам Беларускага Дома ў Варшаве.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика