Ушанаванне на мусульманскіх могілках

На Слонімскіх мусульманскіх могілках адбыўся мітынг, прысвечаны пачатку Першай сусветнай вайны.

У мітынгу прынялі ўдзел кіраўніцтва Слонімскга райвыканкама, а таксама пошукавая група “Айчына” з Татарстана, намеснік дырэктара кампаніі “Татнафта” на Беларусі Уладзімір Душын і іншыя асобы.

Мітынг адкрыў старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі, які нагадаў падзеі Першай сусветнай вайны на Слоніме і ў Беларусі ў цэлым. Студэнтка Казанскага ўніверсітэта Ірына Сафронава падзякавала слонімцам за памяць пра воінаў-татараў, якія загінулі на Слонімшчыне падчас Першай сусветнай вайны і памяць пра якіх сёння ўшаноўваецца. Асабліва шчырую падзяку ўсе выступоўцы казалі слонімскаму грамадскаму актывісту, імам-старшыні аб’яднання мусульман Слонімшчыны, былому намесніку муфція Беларусі Сулейману Байрашэўскаму. Падчас ушанавання яму ўручылі медаль “За заслугі перад татарскім народам”.

Падчас ушанавання ахвяр Першай сусветнай вайны, былі ўскладзены вянкі і кветкі да мемарыяльнага знака, які знаходзіцца на слонімскіх мусульманскіх могілках.

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

OLYMPUS DIGITAL CAMERA

Пётр Кузьмічоў.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика