У суботу, 8 жніўня, творчая інтэлігенцыя Беларусі збярэцца ў Зэльве, каб адзначыць 105-я ўгодкі з дня нараджэння вялікай беларускай паэткі-патрыёткі Ларысы Геніюш (1910-1983).
Урачыстасць пачнецца ў 11 гадзін у Свята-Троіцкай царкве, дзе адбудзецца памінальная служба. А потым у 12 гадзін, каля помніка паэткі, Міхась Скобла прэзентуе кнігу “Духу магутныя чары…”, якая на днях выйшла ў менскім выдавецтве “Лімарыюс”.
Пасля прэзентацыі кнігі адбудзецца ўскладанне кветак і вянкоў на магілу Янкі і Ларысы Геніюшаў, якая знаходзіцца на зэльвенскіх могілках.