На Слонімшчыне імкліва скарачаюцца працоўныя месцы

На Слонімшчыне імкліва скарачаюцца працоўныя месцы, заяўляе каардынатар аргкамітэту па стварэнні партыі БХД Іван Бядко. Па яго словах, гэта відаць па дзеяннях слонімскіх уладаў, бо з ранейшых тысяч працоўных месцаў на заводах засталіся толькі сотні, дадае Іван Бядко.

– Вось у нас была такая сельгастэхніка. Закрылася. Прадпрыемства пухапер’явых вырабаў. Таксама ўжо ўсё закрылі. Напрыклад, была ў нас такая арганізацыя як маслазавод. Там адбыліся скарачэнні, затым завод аб’ядналі, і зноў людзей скарацілі. На КПФ, напрыклад, працавала да 3 тысяч чалавек, а цяпер недзе каля 800. Да таго ж, па словах Івана Бядко, пасля правядзення кампаніі „Найперш працоўныя месцы, потым закон аб дармаедстве” пачаўся масавы ўціск на тых, хто паставіў свой подпіс пад зваротам.

„Як вядома, шмат «дармаедаў», каб выжыць у гэтых умова, вымушаны зарабляць на жыццё за межамі Беларусі. А ўлады, замест вырашэння праблемы працоўных месцаў, запалохвае тых, хто ўздымае гэтае пытанне”, – адзначае Іван Бядко.

Нагадаем, што ў пачатку ліпеня ў Адміністрацыю прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, у Савет міністраў Беларусі, у Гарадзенскі аблвыканкам і Слонімскі райвыканкам было адаслана больш за 200 подпісаў слонімцаў супраць дэкрэта пра дармаедства і за стварэнне працоўных месцаў з годнымі заробкамі ў Слоніме. Подпісы сабралі сябры грамадскай ініцыятывы “Народны кантроль” і проста слонімцы.

Уровень безработицы

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика