КРАЯЗНАЎЧЫ КАЛЯНДАР

4 верасня 1992 года ў Таронта (Канада) памёр Сяргей Сіняк (Хмара) — беларускі паэт, пісьменнік, журналіст, выдавец. У 1930-1940-х гадах жыў у Слоніме.

Сяргей Сіняк нарадзіўся 25 траўня 1905 года ў Казлоўшчыне (зараз Дзятлаўскi раён Гродзенскай вобласцi).

У 1925 годзе засноўваў беларускія нелегальныя школы. Актыўны ўдзельнік Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады. Арганізатар Таварыства Беларускай Школы, быў інструктарам Галоўнай управы Таварыства Беларускай Школы ў Вільні, удзельнічаў у канферэнцыі Грамады ў Баранавічах, быў сакратаром пасольскага клуба “Змаганне”.

У сярэдзіне 20-х гадоў мінулага стагоддзя С. Хмара арганізаваў на Слонімшчыне 32 гурткі Беларускай сялянска-работніцкай грамады. У Слоніме паэт жыў з канца 30-х і ў пачатку 40-х гадоў.

У гады Другой сусветнай вайны ў Слоніме працаваў на раённым радыё, а таксама быў дырэктарам Слонімскай гарадской управы. Прымаў удзел у палітычным кіраўніцтве партызанкі, арганізатар Брыгады Беларускае Самаабароны. Прымаў удзел у Другім Усебеларускім кангрэсе.

За сваю беларускую творчую і палітычную дзейнасць пры паляках, пры немцах і пры саветах С. Хмара-Сіняк адседзеў у турмах каля 11 гадоў.

Пасля вайны Сяргей Хмара жыў у Германіі, а потым у Канадзе, дзе разгарнуў кіпучую дзейнасць па стварэнню беларускіх часопісаў, аб’яднанняў і інш. Выдаваў у Таронта газету “Беларускі голас” і часопіс “Баявая Ўскалось”. У 1986 годзе выдаў кнігу “Аб Богох крывіцкіх сказы”.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика