Без Еўропы мадэрнізаваць Беларусь немагчыма

Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл сустрэліся ў Слоніме са старшынёй Каардынацыйнага камітэта Нацыянальнай платформы Форуму грамадзянскай супольнасці “Усходняга партнёрства” Святланай Каралёвай. Да слонімцаў далучыліся грамадскія актывісты з Гародні, Ліды і Дзятлава.

Падчас сустрэчы ішла размова пра ўдзел Беларусі ва Ўсходнім партнёрстве. Найперш вялася гутарка пра ўдзел ва Ўсходнім партнёрстве асобных рэгіёнаў Беларусі, у прыватнасці Слонімшчыны, якая, на жаль, у гэтым ніколі не ўдзельнічала. Святлана Каралёва падкрэсліла, што без Еўропы мадэрнізаваць Беларусь сёння немагчыма.

Падчас сустрэчы спадарыня Каралёва пазнаёмілася з дзейнасцю Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, цікавілася справамі асобных сяброў згуртавання, а таксама пачула пра тое, як мясцовыя вертыкальшчыкі перашкаджаюць праводзіць сябрам згуртавання  карысныя і цікавыя мерапрыемствы ў Слоніме.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика