
Некалькі дзясяткаў кубкаў з выявамі герба Слоніма і “Пагоні” вырабілі сябры слонімкай грамадскай ініцыятывы “Залаты Леў”.
На кубках адлюстраваны герб Слоніма з бел-чырвона-белай стужкай і словам “Слонім”. З адваротнага боку на розных кубках змешчаны герб Пагоня і словы “Люблю Беларусь” і “Жыве Беларусь”.
—Я неяк у інтэрнэце ўбачыў інфармацыю пра краму на сайце http://symbal.by/ Мне спадабаліся там кубкі з нацыянальнай сімволікай, і адразу ўзнікла думка, каб зрабіць такія кубкі і з гербам Слоніма. Нядаўна знайшліся добрыя людзі, якія дапамаглі набыць гэтыя кубкі, каб сябры нашай грамадскай ініцыятывы «Залаты леў» падчас правядзення розных віктарынаў і конкурсаў уручалі іх у якасці прызоў — расказаў пра ідэю вырабу арыгінальных кубкаў грамадскі актывіст Алесь Масюк.
Крыніца: http://www.gs.by/