Выйшаў каляндар пра знакамітых слонімцаў

Нядаўна выйшаў з друку прыгожы насценны каляндар “Знакамітыя людзі Слонімшчыны” на 2016 год накладам 1000 асобнікаў. Каляндар падрыхтавалі слонімцы: літаратар, гісторык, журналіст Сяргей Чыгрын і грамадскі актывіст, педагог Алесь Масюк.

На календары адлюстраваны партрэты 16 знакамітых людзей Слонімшчыны: Леў Сапега, Міхал Казімір Агінскі, Міхал Валовіч, Кандрат Лейка, Гальяш Леўчык, Сяргей Дарожны, Язэп Стаброўскі, Антон Валынчык, Янка Бялькевіч, Анатоль Іверс, Васіль Супрун, Мікола Арочка, Уладзімір Сакалоўскі, Алег Лойка, Янка Саламевіч, Мікалай Варвашэвіч.

Па словах Сяргея Чыгрына, “на календары мы маглі б надрукаваць і дзясяткі іншых вядомых асобаў слонімскай зямлі, але абмежаваліся пакуль толькі гэтымі слонімцамі. Магчыма, з цягам часу выпусцім перакідны каляндар, дзе прыгадаем усіх вялікіх людзей Слонімшчыны”. Акрамя фотаздымкаў, на календары змешчаны і кароткія біяграфіі гэтых людзей, дзе паведамляецца, які след у гісторыі Беларусі яны пакінулі.

Print

Календарамі “Знакамітыя людзі Слонімшчыны” будуць узнагароджвацца жыхары Слоніма і раёна падчас розных конкурсаў, віктарын і сустрэч.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика