Уладзімір Някляеў наведаў Слонім

Грамадскі актывіст, палітык і літаратар Уладзімір Някляеў 19 снежня наведаў Слонім. Ён сустрэўся з сябрамі Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл, а таксама з творчай інтэлігенцыяй Слоніма.

Падчас сустрэчы Уладзімір Някляеў пачытаў свае новыя творы, адказаў на пытанні прысутных. Ён пацікавіўся, чым сёння жыве Слонімшчына, а таксама распавёў пра палітычную сітуацыю ў Беларусі. У прыватнасці, спадар Някляеў адзначыў, што ў рэспубліцы тэрмінова неабходна праводзіць кангрэс дэмакратычных сіл і патрабаваць змены ў беларускім заканадаўстве, таму што сённяшняя палітыка – перспектыў на будучыню беларусам не дае.

“Што датычыць парламенцкіх выбараў, – сказаў Уладзімір Някляеў, – то на будучых выбарах неабходна падтрымліваць тых людзей, якія маюць шанц перамагчы, асабліва гэта датычыць рэгіёнаў. Сёння складваецца ўражанне, што мінскія партыйныя лідары самі па сабе прымаюць нейкія рашэнні ў сталіцы, ці выдумляюць іх, а потым ужо звяртаюцца ў рэгіёны. Але так не павінна быць. Уся наша сіла толькі ў рэгіёнах і ўсе пытанні павінны ўзгадняцца і абмяркоўвацца ў першую чаргу з тымі, хто жыве ў рэгіёнах”.

Крыніца: http://www.racyja.com/

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика