Сесія райсавета для слонімцаў закрыта

У пачатку снежня слонімскія грамадскія актывісты Віктар Марчык, Алесь Масюк і Іван Шэга звярнуліся да старшыні Слонімскага раённага Савета дэпутатаў з пісьмовай просьбай — праінфармаваць іх аб даце, часе і месцы правядзення бліжэйшай сесіі Слонімскага раённага Савета дэпутатаў 27-га склікання і даць ім магчымасць прысутнічаць на ёй

Паводле беларускага заканадаўства, сесіі раённага Савета дэпутатаў праводзяцца адкрыта і галосна, а дэпутаты падсправаздачны ў сваёй дзейнасці грамадзянам. На падставе гэтага грамадскія актывісты хацелі скарыстацца сваім правам прысутні­чаць на сесіі, каб паглядзець, чым займаюцца дэпутаты і якім чынам яны адстойва­юць інтарэсы выбаршчыкаў.

Аднак грамадскім актывістам было адмоўлена ў праве прысутнічаць на сесіі раённага Савета дэпутатаў. У пісьмовым адказе за подпісам старшыні райсавета Сяргея Рагозіка паведамляецца наступнае: «Слонімскі раённы Савет дэпутатаў паведамляе, што чарговая сесія раённага Савета дэпутатаў адбу­дзецца 28 снежня 2015 г. у актавай зале Слонімскага райвыканкама.

На сесіі будуць разгледжаны пытанні: «Аб бюджэце Слонімскага раёна на 2016 год», «Аб прагнозе сацыяльна-эканамічнага развіцця Слонімскага раёна на 2016 год. Згодна з Рэгламентам работы раённага Савета дэпутатаў падстаў для запрашэння Вас на сесію няма. Прынятыя на сесіі рашэнні будуць апублікаваны на старонках газеты «Слонімскі веснік», афіцыйным сайце райвыканкама, а таксама ў Нацыянальным рэестры прававых актаў Рэспублікі Беларусь. Больш падрабязную інфармацыю аб правядзенні сесіі, разгледжаных на ёй пытаннях Вы маеце магчымасць атрымаць у дэпутата, абранага ад выбарчай акругі, на тэрыторыі якой Вы пражываеце».

Грамадскім актывістам адмовілі ў магчымасці прысутнічаць на сесіі, спаслаўшыся на рэгламент Савета. Аднак згодна з п. 43.7. арт. 4 рэгламенту Слонімскага раённага Савета дэпутатаў, старшыня Савета запрашае на пася­джэнні Савета прадстаўнікоў іншых Саветаў, выканаўчых і распарадчых органаў, іншых арганізацый, органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, а таксама грамадзян. Увогуле ў рэгламенце нідзе не напісана, што нельга запрашаць грамадзян на сесію.

Слонімскія грамадскія актывісты пракаментавалі адмову

Віктар Марчык:

— Атрымаўшы чарговую адпіску, я чарМарчык Віктарговы раз пераканаўся, што ўлада далёкая ад народа. Нібыта абраныя, а па праўдзе прызначаныя дэпутаты баяцца сваіх выбаршчыкаў. Яны баяцца нават запрасіць нас на сесію дэпутатаў: а раптам што-небудзь скажуць лішняе, што не прызначана для вушэй простага народа. Тут ім варта ўзяць прыклад з еўрапейскіх краін, дзе любы чалавек можа зайсці і атрымаць любую інфармацыю, таксама і пра тое, як размяркоўваюцца бюджэтныя сродкі.

 

Алесь Масюк:

Алесь Масюк1

— Не разумею, чаму нам адмовілі ў магчымасці прысутнічаць на сесіі. Мне, як грамадскаму актывісту, не абыякава будучыня нашага горада і яго жыхароў, будучыня нашых дзяцей і ўнукаў. Таму мне хацелася б ведаць, чым займаюцца дэпутаты, якія пытанні абмяркоўваюць і што чакае нас у 2016 годзе. Ужо мінула амаль два гады, як быў абраны райсавет дэпутатаў, а пра дзейнасць дэпутатаў фактычна нічога не вядома. У мясцовых СМІ пра дэпутацкую дзейнасць пішуць мала. Справаздач перад выбаршчыкамі дэпутаты чамусьці не робяць і з насельніцтвам фактычна не працуюць.

 

Іван Шэга:

Шэга Іван1

 

 

— Калі баяцца галоснасці і хаваюцца ад людзей — значыць, ёсць ад чаго хавацца і чаго баяцца. Калі сумленне чыстае, чалавек свабодны ад гэтых страхаў, як, уласна кажучы, і ўлада.

 

 

 

 

Крыніца: “Газета Слонімская” http://www.gs.by/ru/969/slonim/28703

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика