Выйшаў “Слонімскі край” (скачаць)

“Слонімскі край” – так называецца першы нумар краязнаўчага квартальніка Слонімшчыны, які нядаўна пабачыў свет у электронным варыянце.

Выданне выйшла, дзякуючы гісторыкам і краязнаўцам Слонімшчыны: Васілю Герасімчыку, Сяргею Яршу і Сяргею Чыгрыну.

Прачытаць і скачаць “Слонімскі край” можна ТУТ

Дарэчы, яшчэ ў 2000 годзе былі выдадзены два нумары краязнаўчага квартальніка “Слонімскі  край”. На  жаль,  ён  тады  спыніў свой выхад і ўжо не аднавіўся. Сённяшняе выданне — зусім новае. Бо пакуль выдаўцы не маюць магчымасці рабіць часопіс, таму выдаюць бюлетэнь.

Па словах выдаўцоў, “Слонімскі  край” з’явіўся не на пустым месцы. “Перад намі працавалі такія  краязнаўцы, як Язэп Стаброўскі, Гальяш Ляўковіч, Годэль Гольдберг, Віктар Клімкевіч, Сяргей Новік, Васіль Супрун, Міхаіл Рылко ды шмат  іншых. Іх напрацоўкі, планы, ідэі будуць намі  ўлічвацца, развівацца. Спадзяемся, гэтая повязь, пераемнасць захаваецца і ў будучыні”, – зазначылі выдаўцы.

Першы нумар “Слонімскага краю” выйшаў тэматычны. Ён прысвечаны слонімскім падзямеллям і скарбам.

Крыніца: http://www.racyja.com/  http://geron-1987.blogspot.com.by/

Скачаць і чытаць “Слонімскі край” у PDF фармаце

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика