100 гадоў Слонімскаму перыядычнаму друку (скачаць “Слонімскі край, №2)

 

Пабачыў свет другі нумар краязнаўчага бюлетэня «Слонімскі край», прысвечаны стагоддзю перыядычнага друку Слонімшчыны.

«СЛОНІМСКІ КРАЙ»(№ 2) — скачаць ТУТ

Гэтая юбілейная дата з’явілася нечакана. Доўгі час даследчыкі спрабавалі вызначыць, якая ж газета на Слонімшчыне была першай? Не выключалася, што гэта — яўрэйскія ці польскія выданні, альбо савецкая “вусная газета” (адзіная ў гісторыі нашага горада). І раптам даведваемся, што не, першай была газета на нямецкай мове. І яна гумарыстычная! Першы нумар “Der Schara — Lurch” (“Шчараўская Жаба”) выйшаў дзесьці ў пачатку вясны 1916-га. Шкада, але ён не захаваўся.

Так, газету выдавалі не мясцовыя жыхары, а нямецкія вайскоўцы, акупанты (ішла Першая сусветная вайна і Слонім быў у прыфрантавой зоне). Слонімцы ўвогуле маглі яе не бачыць. Але факт ёсць фактам — гэта было першае перыядычнае выданне ў нашым горадзе. Таму і адчуваем супярэчлівыя пачуцці: ёсць юбілей, але наўрад ці наладзім яго святкаванне…

За гэтыя 100 гадоў у Слоніме і на Слонімшчыне выйшлі больш за сотню перыядычных выданняў — газет, часопісаў, самвыдату. Асабліва плённым стаў перыяд незалежнай Рэспублікі Беларусь. Найлепшыя творчыя сілы спрычыніліся да выдання самай разнастайнай перыёдыкі. Па ёй можна вывучаць гісторыю Слонімшчыны. Адзінае, што заклапочвае — гэта мінімальная прысутнасць матэрыялаў на беларускай мове ў слонімскіх і жыровіцкіх выданнях у апошнія гады.

Крыніца: http://geron-1987.blogspot.com.by/2016/03/100-2.html

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика