Слонімцы ўшанавалі памяць Васіля Супруна

У сераду, 9 сакавіка, слонімцы наведалі магілу ў Слоніме ініцыятара заснавання і кіраўніка беларускага патрыятычнага моладзевага антысавецкага падполля ў 1946—1947 гадах на тэрыторыі Заходняй Беларусі (арганізацыя «Чайка»), паэта, краязнаўца і археолага Васіля Супруна (1926-2007).

Сёлета 10 сакавіка Васілю Супруну споўнілася б 90 гадоў з дня нараджэння. Землякі Васіля Супруна ўсклалі кветкі на яго магілу і магілу жонкі Клаўдзіі Супрун.

Грамадскі актывіст Алесь Масюк прыгадаў цікавыя сустрэчы са сваім знакамітым старэйшым сябрам, яго ўспаміны пра “Чайку” і сталінскія лагеры.

Гучалі ў гэты дзень і вершы паэта. Былі там і такія радкі, напісаныя паэтам у 1949 годзе:

Хачу, як і людзі народаў другіх,

Жыць вольна ў сваёй Беларусі.

І веру, што турмы, суды, ланцугі

Рабамі стаць нас не прымусяць.

 

Крыніца: www.racyja.com

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика