Слонімскія сябры БХД падалі заяўку на пікет

 

6 красавіка слонімскія сябры аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” падалі ў Слонімскі райвыканкам заяўку на правядзенне пікету.

Праз пікет актывісты хочуць прыцягнуць увагу жыхароў Слоніма да альтэрнатыўных прапаноў па змене існуючай сацыяльна-эканамічнай мадэлі і забеспячэнні годнага жыцця грамадзян, падвышэнні дабрабыту, стварэнні новых працоўных месцаў і за адмену кантрактнай сістэмы найму на працу для шараговых работнікаў.

Правядзенне пікету запланавана на нядзелю, 24 красавіка, з 11.00 да 15.00 у гарадскім парку Слоніма.

6

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика