
Днямі пабачыў свет зборнік аўдыёзапісаў 60 беларускіх паэтаў, якія чытаюць свае вершы. Дыск называецца «Галасы паэтаў».
Выданне падрыхтавала спявачка Таццяна Грыневіч-Матафонава, запісы яна збірала чатыры гады.
З 60 паэтаў, запісы якіх увайшлі ў збор, 18-ць ужо ў Вечнасці. Сярод іх Якуб Колас, Янка Купала, Ларыса Геніюш, Пімен Панчанка, Натальля Арсеньнева, Анатоль Сыс, Рыгор Барадулін і іншыя.
Сярод сучасных паэтаў, якія начыталі свае творы для дыска, — Уладзімер Някляеў, Леанід Дранько-Майсюк, Сяржук Сокалаў-Воюш, Андрэй Хадановіч, Алег Мінкін, а таксама слонімскі паэт Сяргей Чыгрын.