Слонімцы просяць дэпутата зрабіць справаздачу

 

На днях слонімскія хрысціянскія дэмакраты накіравалі пісьмовы зварот дэпутату Палаты прадстаўнікоў ад Слонімскай выбарчай акругі № 58 Але Сопікавай з просьбай зрабіць справаздачу аб сваёй дзейнасці.

Справа ў тым, што ў гэтым годзе заканчваюцца паўнамоцтвы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5 склікання.  У адпаведнасці з арт. 26 Закона ад 4 лістапада 1998 г. «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, Члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь» дэпутат Палаты прадстаўнікоў адказны перад выбаршчыкамі і ім падсправаздачны.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў абавязаны перыядычна, але не радзей аднаго разу ў год рабіць справаздачы перад выбаршчыкамі акругі пра сваю працу, ходзе выканання перадвыбарчай праграмы, працы Палаты прадстаўнікоў і тых яе органаў, у склад якіх ён абраны ці ўваходзіць па пасадзе.

У звароце гаворыцца: “Мы, група выбаршчыкаў дадзенай выбарчай акругі, уважліва сачылі за ходам Вашай выбарчай кампаніі ў Парламент у 2012 годзе і хацелі б Вам нагадаць Вашы перадвыбарчыя абяцанні, дадзеныя Вамі выбаршчыкам напярэдадні выбараў:

  1. Працаваць над удасканаленнем пенсійнай сістэмы. Не павышаць пенсійны ўзрост;
  2. Эканамічна актыўнаму насельніцтву працоўныя месцы і годная аплата працы;
  3. Дамагацца распрацоўкі заканадаўчай базы па зніжэнні падатковай нагрузкі на прамысловыя прадпрыемствы, малы і сярэдні бізнэс. Аказваць падтрымку малому бізнэсу ў сферы вытворчасці тавараў, прац і паслуг”.

Слонімцы просяць Алу Сопікаву правесці сустрэчу з выбаршчыкамі, на якой зрабіць падрабязную справаздачу па кожным пункце перадвыбарчых абяцанняў і пра іншую дзейнасць за перыяд  дэпутацкіх паўнамоцтваў, а таксама адказаць на розныя пытанні.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика