Дэпутат Палаты прадстаўнікоў праігнаравала просьбу слонімцаў

Нядаўна Слонімскія хрысціянскія дэмакраты накіравалі пісьмовы зварот дэпутату Палаты прадстаўнікоў ад Слонімскай выбарчай акругі № 58 Але Сопікавай з просьбай зрабіць справаздачу аб сваёй дзейнасці.

Справа ў тым, што ў гэтым годзе заканчваюцца паўнамоцтвы дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 5 склікання.  У адпаведнасці з арт. 26 Закона ад 4 лістапада 1998 г.  «Аб статусе дэпутата Палаты прадстаўнікоў, Члена Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь» дэпутат Палаты прадстаўнікоў адказны перад выбаршчыкамі і ім падсправаздачны.

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў абавязаны перыядычна, але не радзей аднаго разу ў год, рабіць справаздачы перад выбаршчыкамі акругі пра сваю працу, ходзе выканання перадвыбарчай праграмы, працы Палаты прадстаўнікоў і тых яе органаў, у склад якіх ён абраны ці ўваходзіць па пасадзе.

У сувязі з гэтым слонімцы прасілі Алу Сопікаву правесці з выбаршчыкамі сустрэчу, на якой зрабіць падрабязную справаздачу па кожным пункце перадвыбарчых абяцанняў і пра іншую дзейнасць за перыяд  дэпутацкіх паўнамоцтваў, а таксама адказаць на пытанні. Акрамя гэтага, прасілі паведаміць пра дату, час і месца правядзення сустрэчы з выбаршчыкамі.

Таксама слонімцы нагадалі дэпутату і некаторыя перадвыбарчыя абяцанні, дадзеныя выбаршчыкам напярэдадні выбараў у 2012 годзе. А гэта:

1.Працаваць над удасканаленнем пенсійнай сістэмы. Не павышаць пенсійны ўзрост;

2.Эканамічна актыўнаму насельніцтву – працоўныя месцы і годная аплата працы;

3.Дамагацца распрацоўкі заканадаўчай базы па зніжэнні падатковай нагрузкі на прамысловыя прадпрыемствы, малы і сярэдні бізнэс. Аказваць падтрымку малому бізнэсу ў сферы вытворчасці тавараў, прац і паслуг.

На днях быў атрыманы адказ ад дэпутата Палаты прадстаўнікоў Алы Сопікавай. Дэпут паведаміла, што “з кастрычніка 2012 года па красавік 2016 года яна правяла 79 сустрэч, 10 размоў за “круглым сталом”, апублікавала 189 публікацый” і інш.

Датычна абяцанняў не павышаць пенсійны ўзрост, Ала Сопікава адказала, што “у цяперашніх умовах, калі колькасць працаздольнага насельніцтва памяншаецца, а колькасць пенсіянераў павялічваецца, пенсійная сістэма адчувае сур’ёзную нагрузку. У сувязі з гэтым работа, якая ажыццяўляецца ў рэспубліцы, нацэлена на пошук новых дадатковых крыніц фінансавання пенсійных выдаткаў. Інакш кажучы, быў прыняты шэраг мер, накіраваных на адаптацыю пенсійнай сістэмы да новых умоў…”.

А вось просьба Слонімцаў правесці з выбаршчыкамі сустрэчу, на якой зрабіць падрабязную справаздачу па кожным пункце перадвыбарчых абяцанняў і пра іншую дзейнасць за перыяд  дэпутацкіх паўнамоцтваў, а таксама адказаць на пытанні выбаршчыкаў, засталася чамусьці без адказу…

Прапануем чытачам азнаёміцца з поўным адказам дэпутата Палаты прадстаўнікоў ад Слонімскай выбарчай акругі № 58 Алы Сопікавай.

1

2

3

Праграма

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика