Выйшаў сёмы нумар краязнаўчага бюлетэня “Слонімскі край”

Пабачыў свет сёмы, жнівеньскі нумар краязнаўчага бюлетэня “Слонімскі край”. Ён адкрываецца двума тэкстамі, прысвечанымі Першай сусветнай вайне. 7-11 верасня 1915 года слонімскае Замосце было амаль цалкам знішчана ў выніку боя паміж нямецкімі і рускімі войскамі. На 40 месяцаў пачаўся перыяд акупацыі. Таксама тэме Першай сусвенай вайны прысвечаны артыкул “Крывавым следам”. З калекцыі Язэпа Стаброўскага”.  У Слонімскім раённым гісторыка-краязнаўчым  музеі  захоўваецца  цікавы  фотаальбом, складзены заснавальнікам музея і ўдзельнікам Першай сусветнай вайны  Язэпам  Язэпавічам  Стаброўскім (1870-1968). Даецца характарыстыка змешчаных у ім фотаздымкаў.

Спампаваць “Слонімскі край” можна ТУТ.

“Слонімскі край” працягвае распавядаць пра слонімскія кінатэатры, на гэты раз пра міжваенныя – “Вясёлку” і “Мадэрн”.

Адзін з тэкстаў прысвечаны даследаванню старажытнага Слоніма ваўкавыскім археолагам Георгіем Пехам. У нумары таксама маецца ўрывак са справаздачы пра раскопкі Слоніма ў 1959 годзе.

У рубрыцы “Рэдкія выданні” змешчаны матэрыял пра першую кнігу, прысвечаную Жыровічам і напісаную польскім гісторыкам і публіцыстам Валер’янам Харкевічам. Кніга з’явілася ў 1930 годзе і была накіраваная ў першую чаргу для ўдзельнікаў рэлігійных пелігрымак.

Адзін з тэкстаў прысвечаны невялічкай слонімскай рачулцы “Вельжабцы”.

Шмат матэрыялаў пра таленавітых ураджэнцаў Слонімшчыны. Тут і ўнук паўстанца 1863-1864 гадоў Войцех Корчыц, і Віталь Скалабан, і Хаім Лейба Шымон Скідзельскі. Два тэкста распавядаюць пра псеўданімы вядомых слонімскіх дзеячоў – паэтаў Іверса і Леўчыка.

Заснавальнікамі і выдаўцамі краязнаўчага бюлетэня «Слонімскі край» з’яўляюцца: Васіль Герасімчык (рэдактар нумару), Сяргей Ёрш  і Сяргей Чыгрын.

Крыніца: http://geron-1987.blogspot.com.by/2016/08/blog-post.html

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика