У Слоніме зарэгістравалі чатырох кандыдатаў у дэпутаты

У чацвер, 11 жніўня, адбылося паседжанне акруговай выбарчай камісіі Слонімскай выбарчай акругі № 58 па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання.

На паседжанні былі разгледжаны  пытанні па рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і размеркаванне эфірнага часу для выступаў кандыдатаў у дэпутаты па тэлебачанні і радыё. З сямі прэтэндэнтаў у кандыдаты, выбарчая камісія зарэгістравала толькі чатырох.

Кандыдатамі ў дэпутаты былі зарэгістраваны наступныя слонімцы:

  1. Караткевіч Міхаіл (пенсіянер, прадстаўнік партыі “Справядлівы свет”);
  2. Масюк Алесь (педагог дадатковай адукацыі ДУА “Слонімскі раённы цэнтр дзіцяча-юнацкага турызму, прадстаўнік партыі АГП);
  3. Сопікава Алла (дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, беспартыйная);
  4. Шэга Іван (пенсіянер, заснавальнік і уласнік недзяржаўнай інфармацыйна-кансультатыўнай установы “Шэгамедкансульт”, прадстаўнік партыі БНФ).

Андрэю Сакалоўскаму (аўтар блогу «Хроника Слонимских событий») было адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатам на падставе таго, што пры праверцы пададзеных на рэгістрацыю дакументаў, выбарчая камісія прызнала частку подпісаў не сапраўднымі. Сяргею Марозу —  прадстаўніку Ліберальна-дэмакратычнай партыі, было адмоўлена ў рэгістрацыі ў сувязі з недакладнымі звесткамі ў дэкларацыі аб даходах. Старшыня Слонімскага раённага аб’яднання прафсаюзаў Уладзімір Чышчэня — сам зняўся з выбарчай гонкі.

З моманту рэгістрацыі кандыдатаў пачынаецца агітацыйная кампанія.

Выбары адбудуцца 11 верасня.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика