Слонімскія хрысціянскія дэмакраты ўшанавалі Адама Станкевіча

У чацвер, 5 студзеня, Слонімскія хрысціянскія дэмакраты ўшанавалі аднаго з заснавальнікаў і лідэраў партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя, каталіцкага святара, публіцыста, літаратара, выдаўца Адама Станкевіча, якому 6 студзеня спаўняецца 125 гадоў з дня нараджэння.

Ушанаванне адкрыў кіраўнік слонімскай суполкі БХД Іван Бедка, якія распавёў пра Адама Станкевіча, пра тое, што ў канцы 1938 года ён быў сасланы польскімі ўладамі ў Слонім, дзе праслужыў амаль год у касцёле Бязгрэшнага зачацця святой Марыі ў цэнтры Слоніма. Пра Адама Станкевіча прыгадвалі іншыя сябры БХД.

Слонімцы запланавалі шэраг мерапрыемстваў на 2017 год, звязаных са 100-годдзем БХД.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика