Слонімскія дэмакраты зацвердзілі план дзейнасці

У Слоніме адбылося пасяджэнне сяброў грамадскай ініцыятывы “Слонімскае згуртаванне дэмакратычных сіл”. Сябар згуртавання Павел Севасцьян падвёў вынікі працы за мінулы год. Ён адзначыў, што найперш удалося ажыццявіць з таго, што планавалася, чаго не ўдалося зрабіць. Па словах Паўла Севасцьяна, самай вялікай стратай летась для ўсіх слонімцаў стала смерць Івана Шэгі – доктара, палітыка, грамадскага дзеяча, які ўсіх нас аб’ядноўваў. “Тым не менш, — сказаў спадар Севасцьян, — жыццё працягваецца. Таму ў нас шмат добрых спраў наперадзе…”.

Падчас пасяджэння былі абраны на 6 месяцаў новыя каардынатары Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл. Аднагалосна імі сталі Алесь Масюк (БХД) і Віктар Марчык (БНФ).

Алесь Масюк выступіў з планам шэрагу мерапрыемстваў на Слонімшчыне і па-за межамі раёна на першае паўгоддзе бягучага года. Гэта, найперш, удзел слонімцаў у розных мерапрыемствах, акцыях, мітынгах, сустрэчах, суботніках. Сябры згуртавання запланавалі адзначыць 99-ыя ўгодкі БНР, ушанаваць землякоў Алега Лойку, Васіля Супруна, Івана Шэгу, упарадкаваць магілу сям’і Струпаўца ў вёсцы Якімавічы, якіх расстралялі савецкія партызаны, правесці шэраг мерапрыемстваў да 100-годдзя БХД і г.д.

http://harodniaspring.org/be/news/11245

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика