Выйшаў чарговы нумар краязнаўчага бюлетэня «Слонімскі край»

 

Выйшаў чарговы нумар (№ 2(12) за 2017 год) краязнаўчага бюлетэня «Слонімскі край». У ім змешчаныя разважанні Сяргея Чыгрына наконт таго, ці патрэбны Слонімшчыне музей генерала Уласіка, артыкул Сяргея Ярша пра планы распрацоўкі шыльдачак з гістарычнымі назвамі вуліц.

Спампаваць “Слонімскі край” можна ТУТ.

У «СК» можна пабачыць матэрыялы пра знойдзены ў 1928 годзе падземны ход, пра археалагічныя раскопкі ў Слоніме ў 1985-м, пра таямнічы будынак, які быў на «Замчышчы», пра помнік ахвярам бальшавізму на Рышчыцкай гары. У нумары змешчана частка адшуканага лексічнага слоўніка Малой Кракоткі, які склаў наш зямляк Янка Саламевіч. Таксама цікава будзе прачытаць, як у 1477 годзе Слонім наведаў пасол Венецыянскай рэспублікі.

Аўтарам «СК» удалося адшукаць фота слонімскага вакзалу першай паловы 1920-х гадоў, невядомую карэспандэнцыю Гальяша Леўчыка. Змешчаныя ўспаміны Юльяна Урсына Нямцэвіча пра тое, якім ён пабачыў наш горад у 1819 годзе. Аляксей Крук прыгадвае гісторыю, як амаль 400 гадоў таму на вогнішчы спалілі сланімчанку.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика