Дыктоўку чытаў 86-гадовы настаўнік

У Міжнародны дзень роднай мовы слонімцы пісалі дыктоўку па кнізе свайго земляка Алега Лойкі “Францыск Скарына або Сонца маладзіковае”. Дыктоўку чытаў былы настаўнік роднай мовы, а цяпер 86-гадовы пенсіянер Мікалай Ракевіч.

Перад пачаткам дыктоўкі Мікалай Ракевіч прачытаў верш “Родная мова” Максіма Танка. А потым усе пісалі дыктоўку, прыгадваючы свайго земляка Алега Лойку і яго кнігу пра Францыска Скарыну.

Падчас дыктоўкі слонімцам патэлефанавала з Менску ўдава доктара філалагічных навук, паэта і літаратуразнаўца Міколы Арочкі Марыя Арочка і ўсіх шчыра павіншавала з Днём роднай мовы.

http://www.racyja.com/

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика