Слонімцы разважалі пра ўдзел у развіцці свайго горада

 

У панядзелак, 6 сакавіка, слонімцы сустракаліся з Віктарам Янчурэвічам, які з’яўляецца памочнікам дэпутата Палаты прадстаўнікоў Ганны Канапацкай. Падчас сустрэчы госць і слонімцы разважалі пра свой удзел у развіцці роднага горада. Сустрэча аказалася даволі цікавай і разнастайнай, было шмат спрэчак, розных прапаноў і абмеркаванняў.

Такую дзелавую сустрэчу дапоўніла і прэзентацыя даведніка “Удзел грамадзян у развіцці горада. Алгарытм грамадскага абмеркавання горадабудаўнічых праектаў”. Гэта выданне прысвечана метадалогіі пабудовы лакальных кампаній на базе прыняцця рашэнняў аб развіцці гарадскіх тэрыторый. Гэта – генеральны план горада, праект дэталёвага планавання, грамадскае абмеркаванне, парадак яго арганізацыі і правядзення, роля грамадзян, алгарытм дзеянняў. А таксама развіццё горада, як фактар актывізацыі грамадзян і стварэння мясцовых ініцыятыўных груп для абароны правоў і інтарэсаў гараджан пры прыняцці рашэнняў аб развіцці горада ў цэлым і яго асобных тэрыторый.

Падчас прэзентацыі ўсе ўдзельнікі сустрэчы атрымалі бясплатна гэта выданне і выказалі свае ўласныя думкі пра свой горад, яго забудовы, добраўпарадкаванне і перспектывы.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика