Выйшаў сакавіцкі нумар краязнаўчага бюлетэня «Слонімскі край»

 

Выйшаў чарговы нумар краязнаўчага месячніка «Слонімскі край» (2017, № 3. Сакавік), упершыню на 20 старонках. У ім змешчаны тэксты пра Слонімскую ваенную авіяцыйную школу пілотаў 1940 года, пра першы замак у нашым горадзе, пра плошчу Сапегі і ўпарадкаванне назваў вуліц.

Сяргей Чыгрын упершыню апублікаваў здымкі жыхароў вёскі Хадзявічы першай паловы ХХ стагоддзя. Змяшчаецца пачатак нарыса пра падарожжа па Слонімшчыне ў 1909 годзе. Таксама ў нумары ёсць публікацыі пра дом, які летась знік у гістарычнай частцы горада, пра цікавыя знаходкі 1933-га ў Жыровічах і Слоніме, пра змаганне селяніна з Сянькоўшчыны з віленскім хірамантам.

На першай старонцы выдання можна пабачыць, як будзе выглядаць помнік Льва Сапегі ў Слоніме.

Спампаваць гэты і папярэднія нумары можна ТУТ.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика