
Нядаўна ўдзельнік “Народнага сходу”, які адбыўся ў Слоніме 19 сакавіка, Віктар Марчык напісаў заяву генеральнаму пракурору і пракурору Слонімскага раёна. У заяве слонімец напісаў, што пасля заканчэння “Народнага сходу” яго груба затрымалі невядомыя асобы ў цывільным і сілком зацягнулі ў цёмна-сіні мікрааўтобус без нумарных знакаў.
Грамадскі актывіст просіць пракуратуру прыняць меры да ліквідацыі парушэнняў заканадаўства. Правесці праверку па факце незаконных дзеянняў невядомых асобаў у цывільным адзенні, устанавіць іх асобы і прыцягнуць да ўстаноўленай адказнасці. Забяспечыць заканадаўчыя і практычныя гарантыі рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян Беларусі на мірныя сходы і негвалтоўны пратэст.
Да заявы Віктар Марчык дадаў некалькі здымкаў асобаў у цывільным, якія былі на “Народным сходзе”, і якіх ён разам са сведкамі апазнаў. Вось гэтыя асобы.