Слонімец Віктар Марчык выйшаў на волю

У аўторак, 28 сакавіка, на волю выйшаў адзін з удзельнікаў Народнага сходу ў Слоніме Віктар Марчык, якога асудзілі на 5 сутак адміністрацыйнага арышту. Віктара сустракалі сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл каля ўваходу ў Слонімскі РАУС.

Нагадаем, што 19 сакавіка, пасля таго, як скончыўся Народны сход, невядомыя па бандыцку схапілі грамадскага актывіста, закінулі ў мікрааўтобус без нумароў, і завезлі ў аддзел міліцыі. Там Віктар Марчык правёў ноч у чаканні суда.

Пазней, яму прысудзілі 5 сутак арышту. Ён быў абвінавачаны ў парушэнні парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў — ч. 3 арт. 23.34 «Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэннях РБ».

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика