Слонімцы атрымалі адказ на зварот пасля Народнага сходу

 

19 сакавіка ў Слоніме адбыўся Народны сход, у якім прынялі ўдзел каля 300 чалавек. Пасля сходу слонімцы прынялі рэзалюцыю, якую перадалі ў Слонімскі райвыканкам, а таксама адаслалі ў адміністрацыю прэзідэнта і Палату прадстаўнікоў.

Рэзалюцыя складалася з 11 пунктаў з патрабаваннямі. Гэта – прыняць новы эканамічны курс, арыентаваны на стварэнне новых эфектыўных рабочых месцаў, а не на барацьбу з беспрацоўнымі; спыніць рост цэнаў, падвышэнне пенсійнага ўзросту, рост за камунальныя паслугі; вярнуць кіруючую ролю Канстытуцыі, а не антынародных дэкрэтаў; адмяніць дэкрэт № 3; адмяніць сістэму кантрактаў; стварыць умовы для развіцця дробнага і сярэдняга бізнесу, адмяніць указ №222; забяспечыць правы людзей на атрыманне праўдзівай і поўнай інфармацыі пра сацыяльна-эканамічную і грамадска-палітычную сітуацыю ў Беларусі; забяспечыць законныя правы свабодна афармляць падпіску на “Газету Слонімскую” у РУП “Белпошта” і купляць яе ў кіёсках “Белсаюздруку” і іншыя незалежныя выданні; правядзенне чэсных і справядлівых выбараў усіх роўняў, вярнуць людзям права выбару; выпусціць на волю ўсіх затрыманых удзельнікаў мірных акцый пратэсту супраць дэкрэту № 3, спыніць беззаконне праваахоўчых органаў, якія ў многіх гарадах Беларусі, у тым ліку ў Слоніме, арыштоўвалі людзей без форменнага абмундзіравання і апазнавальных знакаў з грубым прымяненнем сілы.

Нядаўна слонімцы атрымалі адказ са Слонімскага райвыканкама за подпісам намесніка старшыні Слонімскага райвыканкама Уладзіслава Гяршгорына.

Спадар Гяршгорын паведаміў, што “у Слонімскім раёне праводзіцца мэтанакіраваная праца па стварэнні новых рабочых месцаў. У 2017 годзе арганізацыямі малога і сярэдняга прадпрымальніцтва плануецца стварэнне не менш за 95 новых рабочых месцаў у галіне вытворчай дзейнасці, аказанне паслуг у галіне сельскай гаспадаркі, гандлю, грамадскага харчавання, транспарту. Акрамя таго, за кошт стварэння новых вытворчасцяў на дзейнічаючых прадпрыемствах плануецца стварэнне не менш 85 рабочых месцаў. У першым квартале бягучага года створана 51 новае рабочае месца.

Таксама інфармуем, што падатак на фінансаванне дзяржаўных расходаў, прадугледжаных Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 2 красавіка 2015 года №3 “Аб папярэджанні сацыяльнага утрыманства”, сёння прыпынены.

З 1 красавіка 2017 года адносна падпісанай дамовы газеты “Газета Слонімская” рэалізуецца праз кіёскі гандлёвага Рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства “Гроднааблсаюздрук”.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика