Будзе помнік ахвярам савецкіх партызан

 

Сябры Слонімскага Згуртавання дэмакратычных сіл працягваюць збор сродкаў на помнік ахвярам савецкіх партызан у гады Другой сусветнай вайны. Над помнікам ужо ідзе праца і ён будзе ўстаноўлены ў вёсцы Якімавічы Слонімскага раёна на магіле сям’і Васіля Струпаўца (1928-2000).

Васіль быў адзіным сведкам злачынстваў лясных бандытаў над мірным насельніцтвам, ён схаваўся пад печчу і выжыў пасля расстрэлу яго сям’і (бацькі, маці, братоў і сястры) у красавіку 1943 года. Аж да самай смерці шукаў праўды і справядлівасці, дамагаўся суду над злачынцамі-партызанамі.

Помнік у вёсцы Якімавічы плануецца паставіць сёлета ў верасні-кастрычніку. Таму сябры Слонімскага Згуртавання дэмакратычных сіл звяртаюцца па дапамогу (Віктар Марчык, тэлефон +37529 615-32-21).

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика