Вінаваты караед?

Каму не дае спакою зялёная зона па вул. 1-ай Сямігодкі ў мікрараёне Альбярцін г.Слоніма?

Ужо другі раз спрабуюць выпілаваць векавыя сосны нашай зялёнай зоны. Першы раз пілавалі таму, што нашы чыноўнікі вельмі жадалі пабудаваць для нас на месцы зялёнай зоны краму. Прынамсі так яны тлумачылі тады вырубку лесу. Але нам, разам з Георгіям Маскаўчуком, удалося тады адстаяць нашы дрэвы.

У выніку, спілавалі толькі частку. Пазней стала вядома, што высокаму чыноўніку спатрэбіліся піламатэрыялы для будоўлі. Крамы, як мы бачым, ніякай няма.

Гэтым разам для таго, каб спілаваць лес, чыноўнікі прыдумалі круты аргумент – нашэсце КАРАЕДА. Хаця сухастою там было два-тры дрэва.

Уздоўж шматпавярховых дамоў нашага мікрараёну таксама ёсць некалькі дрэў сухастою. Чаму іх своечасова не выдаляюць?

Гэтыя «КАРАЕДЫ» хутка вынішчаць усе беларускія лясы, ўжо мала засталося чакаць.

На маю думку мы неўзабаве даведаемся каму дапамог караед.

                                                         Іван Бядко

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика