Праблемы слонімскіх інтэрнатаў

 

Нядаўна Слонімцы, якія жывуць у інтэрнатах па вуліцы Брэсцкай, расказалі аб хвалюючых іх праблемах актывісту незалежнага прафсаюза РЭП, прадстаўніку Слонімскага грамадскага цэнтру, Міхаілу Сошка.

Жыхароў шасці інтэрнатаў непакоіць тое, што ўжо доўгі час на агульнай кухні яны вымушаны карыстацца старымі, не прыгоднымі для працы электраплітамі. Толькі невялікая колькасць камфорак яшчэ пакуль працуе. З-за гэтага, людзі вымушаны гатаваць ежу па чарзе, ад гэтага, гатаванне ежы расцягваецца на доўгі час.

Акрамя гэтага, бацькоў з малымі дзецьмі абурае тое, што на дзіцячых пляцоўках няма аніводнай крытай пясочніцы. Бо ўсе адкрытыя пясочніцы больш падобныя на прыбіральні для катоў і сабак. І гуляцца там не магчыма.

Яшчэ адна з праблем, гэта недахоп месцаў для паркоўкі аўтамабіляў і інш.

Каб дабіцца рашэння дадзеных праблемаў, Міхаіл Сошка вырашыў дапамагчы людзям. Ён склаў пісьмовы зварот у Слонімскі райвыканкам, пад якім сабраў сто подпісаў жыхароў інтэрнатаў.

Цяпер Слонімцы чакаюць адказу з райвыканкаму і спадзяюцца, што чыноўнікі прымуць неабходныя захады па вырашэнню дадзеных праблем.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика