Слонімскія дэмакраты абмеркавалі планы

 

Адбылося пасяджэнне сяброў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл. Пасяджанне адкрыў і вёў кіраўнік Слонімскага грамадскага цэнтра, сябра Беларускага нацыянальнага кангрэсу Віктар Марчык.

Сябры згуртавання падвялі вынікі сваёй дзейнасці за дзевяць месяцаў бягучага года, а таксама абмеркавалі свае грамадска-палітычныя і культуралагічныя планы на бліжэйныя два месяцы, у прыватнасці, ішла размова пра ўстаноўку помніка ахварам савецкіх партызан, ушанаванне доктара філалагічных навук Міколы Арочкі, святкаванне Дзядоў і іншыя справы.

Падчас пасяджэння слонімцы гутарылі і пра марш 21 кастрычніка ў Менску.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика