Краязнаўчы каляндар

 

18 кастрычніка 1960 года памёр беларускі мовазнавец Іван Бялькевіч. Нарадзіўся ў 1883 годзе ў вёсцы Варонічы Слонімскага раёну.

Іван Кандратавіч Бялькевіч у 1909 скончыў Свіслацкую настаўніцкую семінарыю; выкладаў у школах Слонімшчыны. З 1915 у эвакуацыі ў Саратаўскай губерні (Расія), у 1919—1920 зноў на Слонімшчыне. Са жніўня 1920 працаваў у Наркамаце асветы БССР, у школах Мінска. У пачатку 1920-х г. быў членам БПС-Р. У 1925 скончыў этнолага-лінгвістычнае аддзяленне БДУ. У 1925—1927 выкладчык і дырэктар Мсціслаўскага педтэхнікума. З 1927 навуковы супрацоўнік Інбелкульта і Інстытута мовазнаўства АН БССР.

Арыштаваны ДПУ БССР 17 лютага 1930 па справе «Саюза вызвалення Беларусі». Вінаватым сябе не прызнаў. Паводле пастановы калегіі АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 сасланы на 5 гадоў у Іашкар-Алу. Працаваў на лесапавале. Пасля вызвалення выехаў у Данецкую вобласць, дзе выкладаў у школах рускую мову і літаратуру. У 1948—1958 працаваў у розных навучальных установах Жданава. Да канца жыцця не атрымаў дазволу вярнуцца на Радзіму. Рэабілітаваны 19 верасня 1960.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика