Экскурс “З гісторыі роднага краю”

 

У Слонімскай гарадской дзіцячай бібліятэцы адбыўся гістарычны экскурс “З гісторыі роднага краю”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 8-х класаў гімназіі № 1 г.Слоніма. А таксама беларускі літаратар, гісторык і краявед Сяргей Чыгрын.

Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі электронную віктарыну па гісторыі Слонімшчыны. Віктарыну цікава правяла загадчыца бібліятэкі Наталля Апанасік, а вучні адказвалі на пытанні. Найперш пытанняў было шмат, звязаных са Львом Сапегам, Міхалам Казімірам Агінскім, помнікамі Слоніма. Адказы з дапаўненнямі і разнастайнымі фактамі дапаўняў Сяргей Чыгрын. Госць таксама распавядаў пра асобныя эпізоды слонімскай гісторыі.

Гістарычны экскурс “З гісторыі роднага краю” быў прысвечаны 765-годдзю першага ўпамінання Слоніма ў Іпацьеўскім летапісе.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика