Слонімцы хочуць нармальнай дарогі

Жыхары вуліцы Яршова незадаволены тым, што ўчастак дарогі ад прадуктовай крамы “Світанак” № 21 да дома № 32 знаходзіцца ў нездавальняючым стане. Усё дарожнае пакрыццё ў ямах і патрабуе рамонту. Хадзіць і ездзіць па гэтай дарозе небяспечна, асабліва ў дажджлівае надвор’е.

Каб дабіцца вырашэння дадзенай праблемы, жыхары вуліцы Яршова звярнуліся з пісьмовым зваротам да дырэктара Слонімскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алега Конана з просьбай адрамантаваць дарогу.

“Мы спадзяемся на пазітыўнае рашэнне нашай просьбы і цяпер чакаем сустрэчы з прадстаўнікамі ЖКГ і пісьмовага адказу.” — зазначыў грамадскі актывіст Павел Севасцьян, які ініцыяваў збор подпісаў пад зваротам.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика