Выйшаў кастрычніцкі нумар бюлетэня «Слонімскі край»

 

Выйшаў з друку кастрычніцкі нумар гісторыка-краязнаўчага электроннага выдання “Слонімскі край”, які выдаюць Сяргей Ёрш і Сяргей Чыгрын. Свежы нумар даволі багаты на цікавыя і разнастайныя матэрыялы, звязаныя з гісторыяй слонімскай зямлі і лёсам яе людзей.

Нумар адкрываецца матэрыялам пра слонімскі футбол у міжваенны час, а таксама матэрыялам пра нямецкіх баронаў, якія кіравалі Слонімшчынай чвэрць стагоддзя. Згадвае “Слонімскі край” і пра скульптара Леаніда Богдана, пра злачынную дзейнасць асобных партызан атрада імя Панамарэнкі падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Слонімскага раёна.

Чытачы таксама упершыню прачытаюць студэнцкі ліст Алега Лойкі 1949 года, артыкул з краязнаўчай спадчыны Васіля Супруна “Калі збудаваны храмы-крэпасці?”, пра тое, як у 1927 годзе ў польскай паліцыі ў Слоніме катавалі жыхара вёскі Касцяні, даведаюцца пра асобныя дакументы шэрагоўца слонімскай пажарнай варты 1920-х гадоў і многія іншыя артыкулы і даследаванні.

Гэты і папярэднія нумары можна спампаваць на сайце беларускай інтэрнэт-бібліятэкі “Камунікат”.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика