
Па ініцыятыве грамадскага актывіста Паўла Севасцьяна ў кастрычніку месяцы жыхары вуліцы Яршова звярнуліся з пісьмовым зваротам да дырэктара Слонімскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі Алега Конана з просьбай адрамантаваць ўчастак дарогі ад прадуктовай крамы “Світанак” № 21 да дома № 32, які знаходзіцца ў нездавальняючым стане.
На днях быў атрыманы адказ з ГУП ЖКГ у якім гаворыцца: “Слонімскае гарадское унітарнае прадпрыемства жыллёва-камунальнай гаспадаркі па пытанню рамонту ўчастка дарогі па вул. Яршова, паміж харчовай крамай ААТ «Світанак» і крамай Слонімскага раённага спажывецкага таварыства і тэрыторыяй пагрузачна-разгрузачнай рампы інфармуе наступнае.
Аварыйны стан дадзенага праезду і тэрыторыя пагрузачна-разгрузачнай рампы, каля крамы абумоўлены доўгай эксплуатацыяй і штодзённым рухам грузавога аўтатранспарту.
У бягучым годзе Слонімскае ГУП ЖКГ звярнулася да кіраўніцтва ААТ «Світанак» і Слонімскага райпо прыняць удзел у долевым фінансаванні работ па рамонце дарожнага пакрыцця праезду.
У сувязі з тым, што названыя вышэй арганізацыі адмовіліся прыняць удзел у фінансаванні работ, на бягучы час Слонімскае ГУП ЖКГ адшуквае сродкі для правядзення работ па асфальтаванні праезду.
Работы па асфальтаванні праезду плануецца выканаць у лістападзе бягучага года. У выпадку ўстанаўлення неспрыяльных умоў надвор’я тэрмін выканання работ будзе перанесены на 2018 год”.