Выбары ў мясцовыя Саветы прызначаны на 18 лютага

 

Выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання назначаны на нядзелю, 18 лютага. Пра гэта гаворыцца ва Указе №410 «Аб назначэнні выбараў у мясцовыя Саветы дэпутатаў», які падпісаў Аляксандр Лукашэнка.

Дзяржаўным органам і іншым арганізацыям даручаецца забяспечыць выкананне аднесеных да іх кампетэнцыі арганізацыйных мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і правядзенні выбараў. Урад у тым ліку павінен прафінансаваць расходы на выбарчую кампанію ў межах сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на гэтыя мэты.

У Слонімскім раёне будзе створана 35 выбарчых акруг, сярэдняя колькасць выбаршчыкаў на кожнай акрузе 1442 чалавека.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика