Слонімскія дэмакраты гутарылі пра выбары

 

У Слоніме адбылося пасяджэнне актывістаў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл. На сваёй лістападаўскай сустрэчы слонімцы абмеркавалі некалькі пытанняў. Адно з асноўных  – гэта пытанне наконт выбараў дэпутатаў у мясцовыя Саветы, якія адбудуцца 18 лютага 2018 года, куды слонімскія грамадскія актывісты будуць вылучаць свае кандыдатуры шляхам збору подпісаў. Вылучацца кандыдатамі ў дэпутаты будуць сябры БНФ і БХД.

Кіраўнік Слонімскай суполкі БХД Іван Бедка прапанаваў аказаць дапамогу сябру БХД з Ваўкавыска Івану Андрэйчыку, які апынуўся ў няпростай жыццёвай сітуацыі. Сябры згуртавання падтрымалі прапанову Івана Бедкі.

Падчас пасяджэння актывістаў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл было разгледзена яшчэ шэраг надзённых пытанняў.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика