У раённую камісію дэмакратаў не ўключылі

Нядаўна прэзідыум Слонімскага раённага Савета дэпутатаў і Слонімскі раённы выканаўчы камітэт прынялі рашэнне аб ўтварэнні Слонімскай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання ў колькасці 13 чалавек. На жаль прадстаўнікоў дэмакратычных сіл Слоніма ў камісію не ўключылі.

Старшынёй раённай выбарчай камісіі ў чарговы раз была абрана Алена Нікадзімаўна Мачаліна, намеснікам старшыні стаў Генадзь Мікалаевіч Назарэнка, а  сакратаром Святлана Віктараўна Мялешка.

Рашэннем раённай выбарчай камісіі ад 24 лістапада на Слонімшчыне былі ўтвораны 35 выбарчых акругаў па выбарах дэпутатаў у мясцовыя Саветы.

У бліжэйшыя дні пачнецца вылучэнне кандыдатаў у дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць восьмага склікання. Вылучаць кандыдатаў у дэпутаты маюць права палітычныя  партыі, працоўныя калектывы і грамадзяне шляхам збору подпісаў. Для таго, каб вылучыць кандыдата шляхам  збору подпісаў грамадзян, ініцыятыўным групам неабходна сабраць вызначаную колькасць подпісаў. За кандыдата, які мае намер вылучацца ў абласны Савет, неабходна сабраць не менш чым 150 подпісаў, у раённы Савет — не  менш чым 75 подпісаў, а ў сельскі не менш 20.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика