У Слоніме адкрылася выстава

 

8 снежня ў выставачнай зале Слонімскага краязнаўчага музея ім. І.І. Стаброўскага адкрылася выстава мастацкіх работ, прысвечаная Францішку Скарыну пад назвай «Ф. Скарына. Маем найбольшае самі».

Удзельнікамі выставы сталі мастакі: Васіль Грыневіч, Мікола Бушчык, Казімір Кулеш, Яўген Іваноў, Уладзімір Макарэвіч, Андрэй Сідараў, Аляксандр і Тамара Сцяцэнкі, Яўген Шунейка і Алесь Цыркуноў. Таксама свае калекцыі на выставе прадставілі калекцыянеры Ніна Анішчык і Сяргей Чыгрын.

На імпрэзе прысутнічалі некалькі дзясяткаў слонімцаў, сярод якіх былі слонімскія грамадскія актывісты.

Выстава будзе доўжыцца да 8 студзеня 2018 года.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика