Зарэгістравалі ініцыятыўныя групы

У панядзелак, 11 снежня, адбылося пасяджэнне Слонімскай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў Рэспублікі Беларусь 28-га склікання. Камісія разгледзела пытанне аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп па выбарах дэпутатаў мясцовага Савету.

Выбарчая камісія прыняла рашэнне зарэгістраваць усе 24 ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў у кандыдаты, якія падалі дакументы на дадзены момант (падаваць дакументы аб рэгістрацыі ініцыятыўных груп можна да 14 снежня). У тым ліку былі зарэгістраваны ўсе ініцыятыўныя групы прадстаўнікоў Слонімскай кааліцыі дэмакратычных сілаў.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика