
21 снежня ў Мінску адбылося ўзнагароджанне лаўрэатаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянскай супольнасці”, якую ўжо ў дзевяты раз праводзіла Асамблея няўрадавых дэмакратычных арганізацый Беларусі. Асамблея НДА адзначыла самых знакавых, крэатыўных і дзейных асобаў Трэцяга сектару ў 2017 годзе.
У гэтым годзе Асамблея НДА назвала Рэгіянальнай падзеяй году “маршы недармаедаў” супраць дэкрэту №3, якія прайшлі сёлета ў розных гарадах Беларусі. У акцыях бралі актыўны ўдзел грамадскія актывісты і мясцовыя жыхары. Прыз у гэтай намінацыі атрымалі прадстаўнікі Слоніму, Воршы і Гомеля.
Падрабязней пра цырымонію ўзнагароджання пераможцаў прэміі “Чэмпіёны грамадзянcкай супольнасці” можна прачытаць на сайце Асамблеі НДА Беларусі.