Слонімцы прынялі ўдзел у з’ездзе БХД

У суботу, 23 снежня, у Мінску адбыўся сёмы ўстаноўчы з’езд Беларускай хрысціянскай дэмакратыі ў якім прынялі ўдзел слонімскія актывісты БХД.

Аргкамітэт партыі мае намер сёмы раз падаць дакументы на афіцыйную рэгістрацыю ў Міністэрства юстыцыі. Адпаведнае рашэнне было прынятае 110 дэлегатамі з розных рэгіёнаў Беларусі.

З’езд быў прымеркаваны да 100-годдзя з моманту ўтварэння ў 1917 годзе міжваеннай Беларускай хрысціянскай дэмакратыі, якая да 1939 года дзейнічала на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

На з’ездзе 23 снежня быў пашыраны да чатырох чалавек склад кіраўніцтва партыі. Новай сустаршынёй (дагэтуль хрысціянскіх дэмакратаў узначальвалі Георгі Дзмітрук, Віталь Рымашэўскі і Павел Севярынец) была абраная былая каардынатар БХД па Мінску і кіраўніца Сацыяльна-хрысціянскага руху Вольга Кавалькова, якая ў партыі займалася сацыяльнымі кампаніямі (“У абарону жыцця”, “Абаронім нашых дзяцей ад алкаголю”, “За якасную медыцыну”, “За чыстую ваду” і іншымі).

Таксама на з’ездзе былі ўнесеныя змены ў праграму БХД, абноўлены склад Нацыянальнай рады і рэвізійнай камісіі, зацверджаны шэраг заяў адносна сітуацыі ў Беларусі, падведзеныя вынікі мінулай дзейнасці і акрэсленыя планы на будучыню.

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика