Веладарожак няма, але штраф плаці

Сённяшні рэжым скіраваны толькі на тое, як папоўніць казну за кошт збяднелага насельніцтва. То ўвялі дэкрэт № 3 аб дармаедах, то штрафы даюць па розным надуманым прычынам…

Нядаўна чарговай ахвярай сістэмы стаў слонімскі веласіпедыст Канстанцін Белуш. Яго затрымалі супрацоўнікамі ДАІ і склалі на яго пратакол за тое, што ён ехаў на ровары не па тратуары. Аднак ён, адзін з нямногіх, хто з гэтым рашэннем даішніка не пагадзіўся, і абскардзіў яго ў пракуратуры. Патлумачыўшы прычыну, што па нашых тратуарах немагчыма нармальна ехаць не толькі на ровары, але і інвалідам вазочнікам, і бацькам з дзіцячымі вазочкамі. Бо ў Слоніме большасць тратуараў уяўляе сабой паласу перашкодаў. На іх немагчыма спакойна заехаць і з’ехаць, яны не прыстасаваны для гэтага.

Згодна правілаў дарожнага руху, павінны быць знакі, якія дазваляюць веласіпедыстам ехаць па пешаходных тратуарах. Аднак гэтага ў Слоніме няма. На жаль, служба ДАІ не займаецца вырашэннем праблемы арганізацыі руху веласіпедыстаў па тратуарах. А відаць толькі бачыць сваёй мэтай накласці чым паболей штрафаў на раварыстаў, заганяючы іх на тратуары не прыстасаваныя для руху на ровары.

Кожны з іх, ці пракурор, ці работнік ДАІ трактуюць праблему так, як ім заманецца, але не з пункту гледжання яе вырашэння.

Мы, веласіпедысты г.Слоніма звяртаемся да ўсіх тых, хто павінен вырашыць гэтую праблему ў нашым горадзе. Калі нарэшце мы зможам ездзіць у нашым горадзе без страху быць аштрафаванымі?

Ніводны веласіпедыст не захоча рызыкаваць жыццём і ехаць разам з аўтамабілямі, калі можна будзе бесперашкодна ехаць па тратуарах.

Іван Бедка раварыст з вялікім стажам

Комментарии и пинги закрыты.

Комментирование закрыто.

Яндекс.Метрика