
У суботу, 27 студзеня, у Слоніме юрыст незалежнага Беларускага прафесійнага саюза працаўнікоў радыёэлектроннай прамысловасці Юрый Белякоў правёў для ўсіх жадаючых бясплатныя кансультацыі.
Больш за дваццаць слонімцаў прыйшлі на сустрэчу з юрыстам, каб атрымаць кансультацыі па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных правоў.