
Сябры Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл далучаюцца да ўсіх беларусаў, якія 25 Сакавіка будуць адзначаць 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі.
Да гэтага вялікага юбілею ў Слоніме сябры дэмакратычнай супольнасці плануюць правесці шэраг мерапрыемстваў. Сярод мерапрыемстваў будуць наладжаны лекцыі, сустрэчы з цікавымі людзьмі, прэзентацыі кніг па гісторыі Беларусі, ушанаванні знакамітых слонімцаў і інш.