
Сяброў Слонімскага згуртавання дэмакратычных сіл Віктара Марчыка, Паўла Севасцьяна, Міхаіла Сашко, Алеся Масюка і Дзмітрыя Пятруціка ў дэпутаты Слонімскага раённага Савета дэпутатаў не прапусцілі. Пры поўнай фальсіфікацыі выбараў у дэпутаты прайшлі тыя, хто быў прызначаны мясцовай вертыкаллю.
У дзень выбараў самым “стратэгічным” для райвыканкамаўскіх работнікаў была СШ № 8 Слоніма, дзе знаходзіліся два выбарчыя ўчасткі. Менавіта там балатаваліся Алесь Масюк (БХД) і Віктар Марчык (БНФ). А падчас выбараў прысутнічалі намеснік старшыні Слонімскага райвыканкама, супрацоўнікі ідэалагічнага аддзела райвыканкама і іншыя асобы, якія пастаянна “кантралявалі” ход выбараў і падлік галасоў.
Падчас падліку галасоў выбараў назіральнікаў і кандыдатаў у дэпутаты не падпусцілі і блізка да месца падліку галасоў, а потым члены камісіі не маглі доўга разабрацца ў падліку галасоў і падвесці неабходныя для іх вынікі.
Жульніцтва і падман, менавіта па такім сцэнарыі ўлады правялі чарговыя «элегантныя» выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў, асабліва ў частцы падліку галасоў. Беспрэцэдэнтныя фальсіфікацыі, нахабства і ўпэўненасць у беспакаранасці за чарговы здзек над Канстытуцыяй, выбарчым кодэксам, міжнароднымі стандартамі.
Фота: Чарняхоўскі ўчастак для галасавання № 7 г.Слоніма